21.07.2025
89
ПЕРАМОГА! Трэцяе месца!
18 ліпеня 2025 года на базе былога дзіцячага лагера "Дружба" ў Дубровенскім раёне адбыліся абласныя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Віцебскай вобласці, у якіх прынялі ўдзел 22 каманды - пераможцы раённых і гарадскіх этапаў выпрабаванняў.
Такія мерапрыемствы праводзяцца з мэтай праверкі гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў, медыцынскіх службаў грамадзянскай абароны да працы ва ўмовах надзвычайных сітуацый рознага характару і вызначэння лепшай санітарнай дружыны Віцебскай вобласці.
Па выніках спаборніцтваў каманда ААТ "Даламіт" заняла трэцяе месца , пацвердзіўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўменне дзейнічаць у складаных сітуацыях.
Камандзір санітарнай дружыны: Міхальчанка Д.А.
Кіраўнік сектара ГОиЧС: - Якаўлева I.В.
Сувязны: Ермалаева К.І.
Камандзіры санітарнага звяна: Гусакова Н.А., Астапава т.н., Каралева Н.З.,
Сандружыннiкi: Брэзгіна Е.А., Яромін Д.О., Кірэенка Е.І., Кірэенка С.Г., Кавалёў Д.В., Котава Ю.С., Петрушэнка Д.В., Раздробенка В.А., Трафімава К.А., Трафімаў І.А., Сурунович С.А.
Віншуем з перамогай санітарную дружыну прадпрыемства!
Возврат к списку