Сёння ў ААТ "Даламіт" прайшоў дзень інфармавання на тэму "Подзвігу народа жыць у стагоддзях", прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спікерам мерапрыемства выступіў Расціслаў Уладзіміравіч Цімафееў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і культурнай спадчыны ВДУ імя П.М. Машэрава.
У сваім выступе Расціслаў Уладзіміравіч раскрыў цікавыя гістарычныя факты, звязаныя з мікрараёнам Руба ў гады Вялікай Айчыннай вайны, распавёў аб мужнасці і самаадданасці землякоў, супраціве ў тыле і лёсавызначальных момантах, якія вызначалі ход гісторыі на нашай зямлі. - Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне заўсёды будзе выклікаць пачуццё глыбокага гонару за подзвіг нашых продкаў, за іх гераізм і самаадданасць у барацьбе, якая пакінула незагойную рану на нашай зямлі і ў памяці кожнага беларуса.
Гэтая сустрэча яшчэ раз нагадала якой цаной была дасягнутая Перамога і як важна захаваць гэтую памяць.
Колькі б дзесяцігоддзяў не прайшло, памяць пра подзвіг доблесных пераможцаў і падзяку за заваяваную свабоду назаўсёды захоўвацца ў нашых сэрцах.