2 ліпеня 2024 напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята, Дня Незалежнасці, у Віцебск прыбыў перасоўны музей "Цягнік Перамогі".
Не засталіся ў баку ад гэтай важнай падзеі супрацоўнікі нашага прадпрыемства, якія 3 ліпеня сталі наведвальнікамі гэтага ўнікальнага праекта.
Цягнік Перамогі ўяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў складзе цягніка 10 тэматычных вагонаў, якія адлюстроўваюць гістарычныя эпізоды: перадваенныя гады, Вялікая Айчынная вайна, Перамога.
Экскурсію суправаджала аўдыягід-Лідзія, машыніст цягніка, якая ў кожным вагоне цягніка-музея распавядала ўнікальныя гісторыі, а таксама драматычныя падзеі ваенных гадоў, факты, лёсы і ўспаміны людзей. На доўгі час у памяці застануцца ўнікальныя і вельмі рэалістычныя экспазіцыі вагонаў, кожная з якіх прысвечана сваёй тэматыцы.
Цягнік перамогі яшчэ раз нагадаў нам, праз якія выпрабаванні прайшоў наш народ у гады вайны. Мы абавязаны памятаць, перадаваць памяць з пакалення ў пакаленне пра подзвіг, ведаць і разумець цану перамогі і мірнага неба над галавой!