Прафарыентацыя ў справе. Пабудаваць кар'еру горнага інжынера - гэта шлях, які спалучае якасную адукацыю, інтэнсіўную практыку і пастаяннае развіццё. Горны інжынер - спецыяльнасць з высокім попытам і добрымі перспектывамі.
У БНТУ падрыхтоўка па спецыяльнасці "Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў" (адкрытыя горныя работы) складае 5,5 гадоў. Мэтавы накірунак ад ААТ «Даламіт» дае наступныя перавагі: асобны конкурс пры паступленні; бясплатнае навучанне з правам на стыпендыю; дадатковая стыпендыя ад будучага працадаўцы; аплачваная практыка; атрыманне рабочай прафесіі ў перыяд праходжання практыкі.
ФГДЭ і ААТ «Даламіт» - выдатны старт кар'еры. Падрабязная інфармацыя аб умовах заключэння дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй па тэлефонах: +375 212 69-14-74, +375 29 212-10-50.