Віншаванне генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" Сяргея Мікалаевіча Саглаева з Днём будаўніка
11.08.2024
115
Віншаванне генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" Сяргея Мікалаевіча Саглаева з Днём будаўніка
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны! Віншую Вас з прафесійным святам - Днём будаўніка!
Будаўнічая галіна з'яўляецца ключавым складнікам развіцця эканомікі нашай краіны і па праве лічыцца яе рухаючай сілай, паказчыкам паспяховасці, прагрэсіўнага развіцця і стварэння нашай краіны. З трывалага падмурка закладзенага будаўнікамі, пачынаецца жыццё ўсіх прамысловых прадпрыемстваў, шматлікіх аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры і жылля для насельніцтва. Але галоўнай каштоўнасцю будаўнічай галіны заўсёды былі і працягваюць заставацца людзі — сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.
Паспяховыя праекты і дасягненні – гэта наша камандная праца. І я выказваю велізарную ўдзячнасць кожнаму за адданасць сваёй справе, толькі ў зладжанай каманднай працы мы зможам і далей паказваць высокія вынікі, браць новыя вяршыні і мяняць наша прадпрыемства да лепшага.
У гэты дзень жадаю ўсім прадстаўнікам будаўнічай галіны прадуктыўных працоўных будняў, прафесійнага росту, моцнага здароўя і дабрабыту, трывалага жыццёвага падмурка і новых поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай роднай зямлі! Няхай вынікі вашай працы на доўгія гады застаюцца прадметам гонару і прыкладам для пераймання!
Са святам! З днём будаўніка!