Паважаныя калегі, сябры! Сардэчна віншую Вас са Святам працы!
Праца заўсёды была і застаецца асновай дастойнага жыцця людзей, крыніцай дабрабыту кожнай сям'і, гарантам стабільнасці і працвітання ўсёй дзяржавы.
Менавіта добрасумленная і плённая праца кожнага з нас, нацэленасць на высокі вынік дадуць магчымасць забяспечыць устойлівае развіццё ААТ "Даламіт", павысіць наш дабрабыт і якасць жыцця. Перакананы, што разам мы зможам захаваць і прымножыць усё найлепшае, што ёсць у нашым жыцці сёння!
Жадаю ўсім мірнага неба, моцнага здароўя, дабрабыту ў кожнай хаце і добрага вясновага настрою. Няхай аптымізм і вера ў лепшае ніколі не пакідаюць Вас!
З павагай, Генеральны дырэктар ААТ "Даламіт", дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Соглаеў.