Навіны
Віншаванне генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" з Днём народнага адзінства
17.09.2024 106

Віншаванне генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" з Днём народнага адзінства

Паважаныя калегі, дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні З Днём народнага адзінства!

Гэтае свята сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, дачыненне кожнага з нас да лёсу нашай Радзімы. Нам ёсць чым ганарыцца, у нашай краіны багатае гістарычнае мінулае, а будучыня яе залежыць ад кожнага з нас.

Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства, важна менавіта разам, у адзінстве, зберагаць і прымнажаць здабыткі любімай Беларусі дзеля дабрабыту будучых пакаленняў. Сёння, як і шмат стагоддзяў таму, адзінства адыгрываюць вырашальную ролю ў дасягненні поспехаў-як на дзяржаўным узроўні, так і ў нашай паўсядзённай дзейнасці.

Дзень народнага адзінства закліканы аб'яднаць усе пакаленні беларусаў. Няхай ён стане для кожнага з нас асаблівым днём усведамлення асабістай датычнасці да ўмацавання адзінства беларускага народа. Толькі аб'яднаўшы намаганні і з'яднаўшыся, мы Зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.

У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі і аптымізму, бадзёрага настрою і яркіх падзей, нязменна мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай у вашых сем'ях пануюць Згода, любоў і паразуменне!

Са святам! З Днём народнага адзінства!

Возврат к списку