Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята аб'ядноўвае ўсе пакаленні грамадзян нашай краіны. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі мужным воінам, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне рубяжоў і суверэнітэту нашай Радзімы, захоўваючы мір, спакой і бяспеку яе грамадзян.
Дзякуючы вашаму бяспрыкладнаму гераізму, наша Радзіма жыве і квітнее! Мы, цяперашняе пакаленне абаронцаў Айчыны, з гонарам працягваем закладзеныя вамі традыцыі. Служыць Радзіме і абараняць яе рубяжы-ганаровы і святы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Сёння, у галоўнае мужчынскае свята, мы выказваем асаблівую ўдзячнасць і падзяку воінам-інтэрнацыяналістам і ўручаем ім юбілейныя медалі «35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана».
Са святам, дарагія абаронцы Айчыны!