Святочнае шэсце і парад працоўных калектываў г. Віцебска, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
04.07.2024
107
Святочнае шэсце і парад працоўных калектываў г. Віцебска, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дзень незалежнасці і 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў святкуе Віцебск
Сёння на плошчы Перамогі сабраліся шматтысячныя ўдзельнікі ўрачыстасці. Ля ўваходу на мемарыяльную частку плошчы ганаровыя месцы занялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны.
У святочным шэсці, якое ўзначаліла група сцяганосцаў прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі прадпрыемстваў, у ліку якіх быў калектыў ААТ "Даламіт" на чале з генеральным дырэктарам Соглаевым С.М.
Да шматтысячнай аўдыторыі на плошчы звярнуўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:
- Сёння мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Глыбока сімвалічна, што беларускі народ менавіта гэтыя дзве даты непарыўна звязаў разам. У гэты знамянальны дзень мы звяртаемся да нашых вытокаў, ацэньваем дасягнутае, намячаем новыя рубяжы. Беларусь прайшла няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва. Вялікая перамога была здабытая неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём кожнага трэцяга беларуса. Мы не можам і не маем права забываць аб загінуўшых на полі бою, закатаваных у фашысцкіх засценках, канцлагерах, зніклых без вестак.
Святочныя мерапрыемствы працягваюцца. Яны будуць праходзіць на працягу дня на розных пляцоўках горада і завершацца Усебеларускай патрыятычнай акцыяй "Праспяваем гімн разам", пасля чаго неба над плошчай Перамогі асвецяць агні салюту.