04.01.2024
126
Свята ў кожны дом!
У рамках правядзення акцыі "Прафсаюзы-дзецям" першаснай прафсаюзнай арганізацыяй сумесна з адміністрацыяй ААТ "Даламіт" было арганізавана Навагодняе віншаванне дзяцей.
Напярэдадні Новага года наўпрост з Лапландыі Дзядуля Мароз са сваёй унучкай Снягуркай наведалі інтэрнаты ААТ "Даламіт". Сваім нечаканым з'яўленнем Дзядуля Мароз і Снягурка падарылі не толькі дзецям, але і дарослым радасць, усмешкі, добры настрой і атмасферу надыходзячага свята.
Былі конкурсы, песні, карагоды, танцы, гульні і вядома навагоднія падарункі. Святочны настрой ахапіў усіх удзельнікаў: усмешкі на тварах дзяцей, словы падзякі бацькоў, шчаслівы погляд і мноства станоўчых эмоцый у Дзеда Мароза і Снягуркі.
Возврат к списку