Сёння ў дзяцей з ДУА "Кастрычніцкая сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза I.П.Собалева" была ўнікальная магчымасць прымерыць на сябе прафесію мары! Для іх была арганізавана займальная прафарыентацыйная экскурсія на ААТ "Даламіт".
Падарожжа ў свет прафесій пачалося ў музеі, дзе дзецi пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, убачылі ўзоры прадукцыі і нават астанкі старажытных жывёл, выяўленых пры працы ў кар'еры.
Самым уражлівым момантам стала наведванне назіральнай пляцоўкі кар'ера»Гралева". Дзецi ўбачылі БелАЗы-гіганты і магутную горную тэхніку ў працы, а таксама нацешыліся захапляльнымі відамі кар'ера.
Магчыма гэтая экскурсія дапаможа дзецям знайсці свой шлях і зрабіць правільны выбар!