Навіны
Прафарыентацыйная экскурсія
28.10.2024 101

Прафарыентацыйная экскурсія

Магчымасць падумаць аб будучым выбары прафесіі і паглядзець, як гэта - працаваць на маляўнічым даламітавым кар'еры прадаставілася сёння навучэнцам 9 класаў ДУА "Сярэдняя школа № 15 г.Віцебска імя М.Я. Чуманіхінай", для якіх была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія.

Экскурсія для школьнікаў пачалася з наведвання музея ААТ "Даламіт", дзе сабрана гісторыя прадпрыемства, прадстаўлены ўзоры выпускаемай прадукцыі, а таксама астанкі старажытных жывёл, выяўленых пры працы ў кар'еры. 

Намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна распавяла дзецям аб прафесіях, якія запатрабаваныя на прадпрыемстве, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і паказала прэзентацыйны відэаролік. 

Затым хлопцы адправіліся на назіральную пляцоўку кар'ера "Гралева", дзе даведаліся аб арганізацыі вытворчасці і на свае вочы ўбачылі аўтамабілі-гіганты БелАЗ, а таксама магутную горную тэхніку, палюбаваліся прыгажосцю кар'ера. У канцы сустрэчы навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні, адказы на якія дапамогуць ім ва ўсвядомленым выбары прафесіі.

Возврат к списку