Прафесія - гэта білет у жыццё. Кожны школьнік, які знаходзіцца на парозе выпуску, сутыкаецца з сур'ёзным выбарам сваёй будучай дзейнасці. Ад яго вырашэння залежыць яго далейшы жыццёвы шлях. У выбары прафесіі дапамагаюць асабістыя зносіны з прадстаўнікамі арганізацый, менавіта таму навучэнцы адзначылі значнасць і важнасць такіх сустрэч.
З мэтай пашырэння і павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі, узмацнення прафарыентацыйнай работы, павышэння матывацыі вучняў да свядомага выбару прафесіі сёння была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія для вучняў ДУА "Сярэдняя школа № 2 г.Віцебска імя Ф.Т.Блохіна".
Спачатку экскурсіі старшакласнікі наведалі музей ААТ "Даламіт", дзе намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна расказала школьнікам аб гісторыі прадпрыемства, аб ходзе яго развіцця, аб прафесіях, якія запатрабаваны на прадпрыемстве, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, паказала прэзентацыйны відэаролік. Папярэдне прайшоўшы інструктаж па ахове працы з інжынерам па прамысловай і пажарнай бяспецы Шынкарэнка Аляксандрам Леанідавічам, хлопцы наведалі назіральную пляцоўку кар'ера "Гралёва", дзе даведаліся пра арганізацыю вытворчасці, пазнаёміліся з унікальным мінералам – даламітам і на свае вочы ўбачылі аўтамабілі-БелАЗ, горную тэхніку, палюбаваліся прыгажосцю кар'ера.
У канцы сустрэчы навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні, адказы на якія дапамогуць ім ва ўсвядомленым выбары прафесіі.