Навіны
Прафарыентацыйная экскурсія
23.11.2023 147

Прафарыентацыйная экскурсія


22 лістапада 2023 года была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава". 

Дваццаць школьнікаў 10 класа наведалі музей прадпрыемства, дзе ім было расказана пра гісторыю стварэння ААТ "Даламіт", пра этапы яго развіцця. 

Рабяты пазнаёміліся з прадукцыяй, якая выпускаецца на прадпрыемстве. На свае вочы яны ўбачылі аўтамабілі-гіганты БелАЗ пры наведванні транспартнага цэха, а таксама магутную горную тэхніку пры наведванні кар'ера "Гралева".

Возврат к списку