Прафарыентацыйная экскурсія
15.03.2024 30

Прафарыентацыйная экскурсія

15 сакавіка 2024 года для навучэнцаў ДУА "Опсаўская сярэдняя школа Браслаўскага раёна" і ДУА "Відзаўская сярэдняя школа Браслаўскага раёна" была арганізавана прафарыентацыйная экскурсія. Традыцыйна экскурсіі знаёмяць старшакласнікаў з сучаснай прамысловай вытворчасцю і дапамагаюць ім з выбарам будучай прафесіі.

Спачатку экскурсіі старшакласнікі наведалі музей ААТ "Даламіт", дзе спецыяліст па кадрах Сіленка Ганна Ігараўна распавяла школьнікам пра гісторыю прадпрыемства, аб ходзе яго развіцця, паказала прэзентацыйны відэаролік. Затым хлопцы наведалі назіральную пляцоўку кар'ера "Гралева", начальнік кар'ера Маслюк Артур Алегавіч, распавёў хлопцам аб арганізацыі вытворчасці, пазнаёміў з унікальным мінералам – даламітам. На свае вочы школьнікі ўбачылі аўтамабілі-гіганты БелАЗ, а таксама магутную горную тэхніку, палюбаваліся прыгажосцю кар'ера. Намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна распавяла аб прафесіях, якія запатрабаваныя на прадпрыемстве, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, асаблівасцях паступлення і парадку ўдзелу ў конкурсе. У канцы сустрэчы ўсе навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць на іх адказы.

Возврат к списку