У сучасных умовах хуткага змены рынку працы, выбар прафесіі становіцца важным і стратэгічна значным крокам для кожнага маладога чалавека і менавіта прафарыентацыйная праца становіцца асноўным інструментам, якія дазваляюць свядома падысці да выбару будучай прафесіі. 15 лістапада 2024 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў ААТ "Даламіт" з навучэнцамі старэйшых класаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы імя і. і. Строчка" і ДУА "Сярэдняя школа №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачэнка".
Навучэнцы змаглі азнаёміцца з рознымі прафесіямі, запатрабаванымі на прадпрыемстве, перавагамі навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, а таксама даведацца аб ключавых навыках і кампетэнцыях, неабходных для паспяховай працы.
Прадстаўнікі ААТ "Даламіт" акцэнтавалі ўвагу на важнасці прафесійнага выбару і заклікалі моладзь быць актыўнымі, праяўляць ініцыятыву ў вывучэнні жаданай сферы. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі інфармацыйныя буклеты.
Дадзеная сустрэча стала важным крокам у фарміраванні ў школьнікаў разумення значнасці ўсвядомленага выбару прафесіі і праклала шлях да далейшага супрацоўніцтва, бо менавіта сумесныя намаганні адукацыйных устаноў і працадаўцаў становяцца асновай для паспяховага выбару прафесіі і павышэння якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.