10 мая 2024 года ў рамках прафарыентацыйнай работы прадстаўнікі ААТ "Даламіт" у асобе спецыялістаў па кадрах Сіленка Ганны і Клюевай Ганны наведалі ДУА "Бабініцкая сярэдняя школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза Я.У.Васілеўскага".
Сустрэча арганізавана з мэтай пашырэння і павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі, узмацнення прафарыентацыйнай работы, павышэння матывацыі вучняў да ўсвядомленага выбару прафесіі.
Школьнікі даведаліся пра гісторыю прадпрыемства, аб прафесіях, якія запатрабаваныя на прадпрыемстве, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, асаблівасцях паступлення і парадку ўдзелу ў конкурсе, паглядзелі прэзентацыйны відэаролік пра прадпрыемства і атрымалі маляўнічыя буклеты.
- Адно з самых важных рашэнняў, якія чалавек прымае ў сваім жыцці, - гэта выбар прафесіі і кар'ернага шляху, які вызначыць якасць усяго далейшага жыцця. І вельмі важна, каб гэты выбар быў зроблены самастойна і свядома, а будучая прафесія прыносіла грамадскую карысць, задавальненне і мноства цікавых адкрыццяў, - адзначыла Сіленка Ганна.
У канцы сустрэчы ўсе навучэнцы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць на іх адказы.