15.01.2026
41
Прафарыентацыя ў справе!
На працягу двух дзён ААТ "Даламіт" сумесна з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам (БНТУ) правялі серыю прафарыентацыйных сустрэч для старшакласнікаў горада Віцебска.
Пагутарылі з вучнямі ДУА:
"Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай";
"Сярэдняя школа №31 г.Віцебска імя В.З.Харужай";
"Сярэдняя школа № 46 г.Віцебска імя І.Х.Баграмяна";
"Сярэдняя школа №47 г.Віцебска імя Я.Ф.Іваноўскага";
"Гімназія №1 г.Віцебска імя Ж.І.Алфёрава".
Наша мэта - не проста расказаць аб прадпрыемстве, а запаліць цікавасць да горнай справы, інжынерных спецыяльнасцей, паказаць перспектывы для росту і самарэалізацыі тут, у родным горадзе Віцебску - падкрэсліў генеральны дырэктар Сяргей Мікалаевіч Саглаеў.
Дзякуем БНТУ за плённае супрацоўніцтва, а ДУА - за цёплы прыём і дапытлівых вучняў!
Такія сустрэчы - ключавы элемент кадравай стратэгіі ААТ "Даламіт", важная інвестыцыя ў будучыню прадпрыемствы і рэгіёну.
Возврат к списку