14.12.2024
107
Прафарыентацыя ў дзеянні
14.12.2024 супрацоўнікі ААТ "Даламіт" наведалі Дзень адчыненых дзвярэй ва УА "Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі".
На сустрэчы прадстаўнікі ААТ "Даламіт" расказалі будучым абітурыентам аб рабоце прадпрыемства, яго ключавых напрамках і ролі ў прамысловасці рэгіёну, аб запатрабаваных прафесіях. Навучэнцы школ даведаліся аб тым, як арганізавана вытворчасць, якіх спецыялістаў цэняць у камандзе, і якія навыкі запатрабаваны для паспяховай работы ў галіне.
Каб зрабіць мерапрыемства больш цікавым, супрацоўнікі падрыхтавалі тэматычны анлайн-квіз, які дазволіў хлопцам не толькі праверыць свае веды, але і даведацца шмат новага аб дзейнасці прадпрыемства. Пераможцы квіта былі адзначаны памятнымі падарункамі.
Падобныя сустрэчы - гэта ўнікальная магчымасць для моладзі пазнаёміцца з рэальным вытворчым светам, даведацца пра перспектывы кар'ернага росту і пашырыць свае гарызонты.
Возврат к списку