26.03.2025
92
Пракурор Віцебскай вобласці правёў асабісты прыём грамадзян у ААТ "Даламіт"
Пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Мікалаевіч Скурат наведаў ААТ "Даламіт" з рабочым візітам, у рамках якога правёў асабісты прыём грамадзян з удзелам пракурора г.Віцебска Андрэя Сяргеевіча Шклярэўскага, генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" Сяргея Мікалаевіча Саглаева, кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Аляксандра Уладзіміравіча Сысоева.
– Асабістыя прыёмы грамадзян-гэта не проста магчымасць пачуць людзей, але і дзейсны інструмент абароны іх законных правоў, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч. - Прамы дыялог дапамагае глыбей разумець праблемы і знаходзіць эфектыўныя шляхі іх вырашэння.
Звароты, якія паступілі ў ходзе прыёму, тычыліся пытанняў добраўпарадкавання мікрараёна і медыцынскага абслугоўвання яго жыхароў. Усе звароты ўзятыя пракурорам вобласці на асабісты кантроль. Па кожным з іх будзе праведзена праверка з прыняццем, пры неабходнасці, мер пракурорскага рэагавання.
У ходзе візіту прадстаўнікі пракуратуры наведалі музей ААТ "Даламіт", дзе азнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, яго укладам у развіццё рэгіёну. Наведванне музея дазволіла глыбей зразумець спецыфіку вытворчасці і этапы яго развіцця.
Пры наведванні кар'ера "Гралёва" генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" Сяргей Мікалаевіч Саглаеў азнаёміў Андрэя Мікалаевіча і яго калег з працай прадпрыемства, асноўнымі тэхналагічнымі працэсамі, дэталямі планаванай мадэрнізацыі цэхаў і абсталявання.
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць умацаванню ўзаемадзеяння паміж органамі пракуратуры і прадпрыемствамі, а таксама дазваляюць аператыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць на месцы.