Публічная абарона праектаў навучэнцаў у нацыянальным дзіцячым тэхнапарку
23.04.2024 10

Публічная абарона праектаў навучэнцаў у нацыянальным дзіцячым тэхнапарку

23.04.2024 у нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшла публічная абарона праектаў навучэнцаў. Навучэнцы красавіцкай адукацыйнай змены паспяхова абаранілі свае праекты па 15 адукацыйных напрамках і прадставілі свае распрацоўкі спецыялістам буйных беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў. Па выніках абароны былі вызначаны навучэнцы з лепшымі распрацоўкамі.

Галоўным абмеркаваннем стала пытанне, наколькі праекты дзяцей могуць быць карысныя для сучаснай прамысловасці. Выснова адна-распрацоўкі адназначна знойдуць прымяненне ў прамысловай сферы Рэспублікі Беларусь.

ААТ "Даламіт" у дадзеным мерапрыемстве з прафарыентацыйнай мэтай прадстаўляла спецыяліст па кадрах Сіленка Ганна. Навучэнцам тэхнапарка была прадастаўлена інфармацыя аб прафесіях, якія запатрабаваныя на прадпрыемстве, аб перавагах навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, а таксама раскрытыя тонкасці паступлення і парадак удзелу ў конкурсе.

Возврат к списку