Навіны
Пяцьдзесят гадоў, як адно імгненне
14.02.2024 130

Пяцьдзесят гадоў, як адно імгненне

Бесперапынны стаж у арганізацыі на працягу 50 гадоў - гэта ўражлівае дасягненне. Красненка Канстанцін Васільевіч у ААТ "Даламіт" прайшоў доўгі шлях ад спецыяліста да намесніка начальніка галоўнага энергетыка. Канстанціну Васільевічу споўнілася 70, а ён усё яшчэ пры справе. Па такой вось працы - і гонар асаблівы, і павага, і, вядома ж, шмат віншаванняў.

13.02.2024 генеральны дырэктар прадпрыемства Саглаеў Сяргей Мікалаевіч ад імя калектыву ААТ "Даламіт" аб'явіў падзяку Красненку Канстанціну Васільевічу за 50-гадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у работу прадпрыемства, адзначыў бясцэнны прафесійны вопыт, умелую арганізацыю работы, пажадаў бадзёрасці духу, здароўя, а таксама натхнення і сіл для новых дасягненняў.

Возврат к списку