Навіны
Рабочая сустрэча старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта на ААТ "Даламіт"
30.05.2024 110

Рабочая сустрэча старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта на ААТ "Даламіт"

29 мая 2024 года падчас рабочай сустрэчы з калектывам прадпрыемства старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Генадзь Генадзьевіч Сабыніч пабываў на вытворчых пляцоўках ААТ "Даламіт", дзе азнаёміўся з працай прадпрыемства, асноўнымі тэхналагічнымі працэсамі, ацаніў дэталі планаванай мадэрнізацыі цэхаў і абсталявання.

Са слоў генеральнага дырэктара ААТ "Даламіт" Сяргея Мікалаевіча Соглаева, адным з самых сур'ёзных выклікаў, які прадпрыемству даводзіцца пераадольваць з 2022 года, стала істотнае змяненне геапалітычнай абстаноўкі, што вымусіла пераарыентаваць экспарт пераважна ў расійскім кірунку.

- Калі агрэсіўна прасоўваць сваю прадукцыю, то поспех будзе, - упэўнены кіраўнік. - Нягледзячы на лагістычныя абмежаванні і высокую канкурэнцыю, па выніках 2023 года прадпрыемства нарасціла пастаўкі на 25%.

Упершыню ў гісторыі праект прадпрыемства ўключаны ў пералік новых вытворчасцяў, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі. Гэта ўкараненне сучаснай энергаэфектыўнай тэхналогіі вытворчасці тонкадысперсных мінеральных парашкоў. Рэалізацыя праекта дазволіць зэканоміць да 40% спажыванай электраэнергіі, нарасціць аб'ёмы выпускаемай прадукцыі прыкладна ў 2,5 разы, а таксама вырашыць шэраг экалагічных пытанняў. 

У 2024 годзе запланавана правядзенне эксперыменту, які заключаецца ў выкананні прадпрыемствам поўнага комплексу работ па вапнаванню глеб на палях Сенненскага раёна.

Генадзь Генадзевіч Сабыніч выказаў словы падзякі калектыву за напружаную працу і накіраванасць у будучыню. Пры гэтым кіраўнік горада ўзяў на кантроль пытанні добраўпарадкавання мікрараёна, паляпшэнне транспартных зносін, рашэнне сацыяльна-бытавых праблем яе жыхароў:

- У вашых вачах я бачу іскрынку энтузіязму. Вы не губляеце надзею і робіце ўсё, каб прадпрыемства працавала і развівалася, думаеце пра будучыню. Гэта заслугоўвае павагі. Сёння важна шанаваць тое, што ёсць, а галоўнае – гэта мірнае неба над галавой.

Таксама ў рамках правядзення сустрэчы прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму "Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь". З дакладам па тэме выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Павел Сяргеевіч Драздоў, які акцэнтаваў увагу на змесце асноўных раздзелаў выступлення кіраўніка дзяржавы, а таксама асноўных выніках працы сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Падрабязную інфармацыю чытайце ў газеце "Віцьбічы" па спасылцы.

Возврат к списку