Навіны
Рабочы візіт Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у ААТ "Даламіт"
06.10.2025 72

Рабочы візіт Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у ААТ "Даламіт"

На сустрэчу з Міністрам прыбыў кіраўнік холдынгу "Граніт" Эдуард Генадзевіч Гаўрылковіч з намеснікамі.

Дэлегацыя наведала вытворчыя пляцоўкі прадпрыемства, абмеркавалі пытанні мадэрнізацыі трэцяй тэхналагічнай лініі і перспектывы далейшага развіцця ААТ "Даламіт".

У актавай зале прадпрыемства сустрэча працягнулася ў фармаце дзелавога абмеркавання.

Генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" Сяргей Мікалаевіч Саглаеў прадставіў даклад аб выніках дзейнасці прадпрыемства ў бягучым годзе, абазначыў праблемныя моманты, якія патрабуюць аператыўнага рашэння, і сумесна з удзельнікамі сустрэчы былі выпрацаваны стратэгіі далейшага развіцця, якія патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі.

Па выніках візіту Міністр даў канкрэтныя даручэнні з указаннем тэрмінаў іх выканання, накіраваныя на аператыўнае вырашэнне абазначаных пытанняў.

Возврат к списку