Работнікі ААТ «Даламіт» ушанавалі памяць загінулых герояў.
23.02.2026
14
Работнікі ААТ «Даламіт» ушанавалі памяць загінулых герояў.
Сёння, 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, работнікі ААТ «Даламіт» прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка Невядомаму салдату. Прадстаўнікі прадпрыемства і ўстаноў адукацыі сабраліся разам, каб аддаць даніну глыбокай павагі героям, якія загінулі ў баях за свабоду і мірнае жыццё будучых пакаленняў.
Прысутныя ўшанавалі подзвіг загінуўшых хвілінай маўчання.
Генеральны дырэктар ААТ «Даламіт» Сяргей Саглаеў звярнуўся да прысутных з прамовай, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай памяці, пераемнасці пакаленняў. Мы абавязаны памятаць пра подзвіг нашых продкаў і рабіць усё магчымае для захавання міру.