Навіны
Работнікі ААТ "Даламіт" ушанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў.
11.04.2026 6

Работнікі ААТ "Даламіт" ушанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў.

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Супрацоўнікі ААТ «Даламіт» прынялі ўдзел у мітынгу і ўсклалі кветкі да мемарыяла на месцы канцлагера «5-ы Полк» («Шталаг-313»).

Праз лагер смерці прайшло больш за 150 тысяч савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў, загінулі звыш 80 тысяч. Усяго нацысты стварылі на тэрыторыі Беларусі звыш 250 лагераў для ваеннапалонных і больш за 557 - для мірных грамадзян.

Сёння ў краіне жывуць каля 5 тысяч былых вязняў фашызму. Іх мужнасць - прыклад для ўсіх нас. Наш абавязак - памятаць, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Возврат к списку