Навіны
Работнікі ААТ "Даламіт" ушанавалі памяць ахвяр хатынскай трагедыі.
22.03.2026 11

Работнікі ААТ "Даламіт" ушанавалі памяць ахвяр хатынскай трагедыі.

Сёння, у Дзень памяці ахвяр Хатыні, да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання далучыўся ААТ «Даламіт».

Калектыў прадпрыемства прыняў удзел у цырымоніі народнага ўскладання кветак ля Памятнага знака ў Віцебску, на месцы пакарання смерцю савецкіх патрыётаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Хатынь - гэта не проста сумная старонка гісторыі. Гэта сімвал мужнасці і стойкасці беларускага народа, напамін аб кошце, які быў заплачаны за мірнае неба. Абавязак кожнага з нас - захоўваць гэтую памяць і перадаваць яе будучым пакаленням.

Возврат к списку