26 красавіка 2026 г. спаўняецца 40 гадоў з дня Чарнобыльскай аварыі. 1986 год увайшоў у гісторыю развіцця нашай цывілізацыі сумнай датай. У гэты дзень на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі прагрымеў выбух, у выніку якога ў атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў. Тэрыторыя Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва, аказалася забруджана.
У Свята-Успенскім кафедральным саборы прайшоў малебен з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прадстаўнікі ўлады, духавенства, грамадскасці і прадпрыемстваў, у тым ліку супрацоўнікі ААТ "Даламіт" ушанавалі памяць ліквідатараў і ахвяр катастрофы.