Сёння моладзь ААТ "Даламіт" далучылася да раённага аўтавелапрабегу "Подзвіг у славу Айчыны", прысвечанага 1051-годдзю Віцебска і 81-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маршрут пралягаў па месцах, якія захоўваюць памяць пра подзвігі савецкіх воінаў: з ускладаннем вянкоў ля абеліска "Брацкая магіла ахвярам фашызму" і помніка "Дрэва Жыцця". Шанаваць подзвіг савецкіх воінаў - наш святы абавязак. Аддаючы сёння даніну памяці загінулым у гады вайны, мы ў чарговы раз заяўляем: мы памятаем, мы ганарымся, мы ўдзячныя!