Навіны
Раённы патрыятычны прабег "Iшоў 1101...дзень вайны"
26.06.2024 112

Раённы патрыятычны прабег "Iшоў 1101...дзень вайны"

У гонар 80-годдзя вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня ў 4.45 раніцы стартаваў раённы патрыятычны прабег "Iшоў 1101...дзень вайны". 

Маршрут руху: Воранаўскае кальцо-УА "ВДУ ім.П.М.Машэрава" (памятны знак "60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне") - Плошча Перамогі - мемарыяльны комплекс "5-ы Полк" - воінскія мемарыяльныя могілкі па вул.Цітова.

У раённым патрыятычным прабегу прынялі ўдзел адміністрацыя Чыгуначнага раёна г.Віцебска, прадстаўнікі працоўных калектываў г.Віцебска, у тым ліку ААТ "Даламіт". Ускладання кветак праходзілі па знакавых месцах маршруту руху, таксама на плошчы Перамогі адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Сысоева Аляксандра Уладзіміравіча.

Шанаваць подзвіг савецкіх воінаў - наш святы абавязак. Аддаючы сёння даніну памяці загінулым у гады вайны, мы ў чарговы раз заяўляем: мы памятаем, мы ганарымся, мы ўдзячныя!

Возврат к списку