19.03.2024 у Чыгуначным раёне г. Віцебска на базе боўлінг-цэнтра «Максіма» адбыўся раённы этап Гарадскога турніру па боўлінгу сярод працоўнай моладзі "Дарогамі Перамогі", прысвечаны Году якасці.
8 каманд пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў змагаліся за права прадстаўляць раён на гарадскім турніры. Перамогу атрымала каманда ААТ "ААБ Беларусбанк". Каманда ААТ "Даламіт " набрала 376 ачкоў і заняла ганаровае 6 месца. Дзякуй усім удзельнікам каманды: Бізункоў Уладзіслаў, Бізункоў Станіслаў, Маскалёў Дзмітрый, Новік Аляксандр і капітан каманды - Марозаў Віталь.
Сустрэнемся ў наступным турніры і заваюем перамогу!