Навіны
Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"
01.12.2023 171

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці " пройдзе з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года.

Вось ужо больш за 20 гадоў па ініцыятыве і пры падтрымцы Прэзідэнта штогод у краіне праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна дазваляе сфакусаваць увагу рэспубліканскіх, мясцовых, выканаўчых, распарадчых дзяржорганаў, грамадскіх аб'яднанняў на праблемах дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і аказаць ім канкрэтную дапамогу, а таксама заахвоціць найбольш дастойных, таленавітых дзяцей, якія дасягнулі поспеху ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці. Для дзяцей вельмі важна, што дзяржава іх бачыць і падтрымлівае.


Возврат к списку