Рэспубліканскі праект "Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Профі"
17.09.2024
113
Рэспубліканскі праект "Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Профі"
У Мінску стартаваў рэспубліканскі праект "Аўтацягнік #Беларусь.Моладзь.Профі". З 17 па 24 верасня рэспубліканскі праект аб'яднае 120 юнакоў і дзяўчат – прадстаўнікоў студэнцкай, навуковай, творчай і працоўнай моладзі з Беларусі і Расіі, сярод якіх супрацоўнік ААТ "Даламіт".
Падчас праекта ўдзельнікі на брэндаваных аўтобусах аб'едуць шэраг населеных пунктаў Беларусі, дзе наведаюць буйныя і горадаўтваральныя прадпрыемствы для абмену вопытам і дэманстрацыі інавацый у розных сферах прамысловасці.
Таксама прадугледжана правядзенне дабрачынных, экскурсійных, адукацыйных, спартыўных, культурных і грамадска-карысных мерапрыемстваў.
Маладзёжны праект рэалізуецца Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам з 2022 года, пры падтрымцы Мінадукацыі Беларусі.