Бацькі! А чым займаецца Ваша дзіця? Лёгкія грошы - цяжкія наступствы!
14.07.2025
73
Бацькі! А чым займаецца Ваша дзіця? Лёгкія грошы - цяжкія наступствы!
Наркаманія сярод моладзі - праблема, якая не губляе актуальнасці! Нягледзячы на веданне аб крымінальнай адказнасці, Падлеткі працягваюць распаўсюджваць наркотыкі, спадзеючыся пазбегнуць пакарання.
Наркамагазіны маскіруюць небяспеку пад "лёгкі заробак": праца праз смартфон, мінімальныя намаганні, звыклае асяроддзе – Інтэрнэт і мэсэнджары, ілжывае пачуццё ананімнасці.
Памятаеце: гаджэт ў руках падлетка можа стаць інструментам злачынства!
Прыгледзьцеся да свайго дзіцяці! Чым ён займаецца ў вольны час? Не выпусціце момант! Будзьце пільныя!