Навіны
Семінар на базе РУВП "Граніт" з ідэалагічным актывам Мінбудархітэктуры
09.10.2024 119

Семінар на базе РУВП "Граніт" з ідэалагічным актывам Мінбудархітэктуры

8-9 кастрычніка на базе РУВП "Граніт" прайшоў практычны семінар рэспубліканскага ўзроўню 

У ліку ўдзельнікаў семінара-намеснікі кіраўнікоў амаль 50 арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінбудархітэктуры, сярод якіх намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце ААТ "Даламіт" Марчанка Алена Віктараўна. У цэнтры ўвагі семінара - пытанні ідэалагічнай работы.

У першы дзень семінара ўдзельнікі абмяркоўвалі ідэалагічную і інфармацыйную работу на прадпрыемствах, а таксама асаблівасці рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў.  У цэнтры асаблівай увагі былі пытанні прафілактыкі і процідзеяння экстрэмісцкай дзейнасці. У завяршэнні дня ўдзельнікі ідэалагічнага семінара наведалі музей прадпрыемства РУВП "Граніт" і назіральную пляцоўку гранітнага кар'ера "Мікашэвічы".  

Другі дзень семінара прайшоў у рабоце секцый па напрамках: "будаўніцтва", "прамысловасць", "праектныя і іншыя арганізацыі", дзе ўдзельнікі агучылі праблемныя пытанні, абмяняліся напрацоўкамі, абмеркавалі праекты стратэгій развіцця галіны на 2025 год і новыя падыходы ў рабоце ідэалагічнага актыву.

Удзельнікі ацанілі атрыманую падчас семінара інфармацыю, а таксама адзначылі высокую важнасць сустрэч падобнага фармату, якія дазваляюць абменьвацца вопытам і пераймаць паспяховую практыку адзін аднаго.

Возврат к списку