Навіны
Сход працоўнага калектыву з прадстаўніком ГП "Стравіта"
28.08.2024 101

Сход працоўнага калектыву з прадстаўніком ГП "Стравіта"

Рэспубліка Беларусь, з'яўляючыся сацыяльна арыентаванай дзяржавай, дае магчымасць нашым работнікам падрыхтавацца да пенсіі ў мэтах дадатковага павышэння ўзроўню фінансавага дабрабыту пасля завяршэння працоўных абавязкаў.

Сёння ў ААТ "Даламіт" адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім прадстаўнік ГП "Стравіта" Парнюшка Алена Іванаўна правяла азнаямленчую гутарку з работнікамі па праграме фарміравання будучай пенсіі за кошт уласных добраахвотных узносаў і сумеснага фінансавання дзяржавай.

Калектыў атрымаў вычарпальную інфармацыю аб тым, як працуе праграма, аб яе дадатковых магчымасцях і чаму гэта выгадна для кожнага работніка.

Возврат к списку