Сход працоўных калектываў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
13.01.2025
83
Сход працоўных калектываў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
13 студзеня на базе нашага прадпрыемства адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Балыш Андрэя Іванавіча з працоўнымі калектывамі ААТ "Даламіт", ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай", ДУА "Дзіцячы садок №10 г. Віцебска», ДУА "Дзіцячы садок №19 г.Віцебска" і ДУ "Палац культуры "Руба" на тэму маючых адбыцца выбараў у Рэспубліцы Беларусь.
Андрэй Іванавіч расказаў аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, дасягненнях Віцебскай вобласці, а таксама аб важных ініцыятывах, накіраваных на развіццё эканомікі і сацыяльнага дабрабыту грамадзян.
Падчас сустрэчы дэпутат падкрэсліў, што выбары - гэта не толькі права, але і абавязак кожнага грамадзяніна, і заклікаў усіх прысутных актыўна ўзяць удзел у галасаванні, а таксама звярнуў увагу на тое, што ад усвядомленага выбару залежыць будучыня рэгіёна і краіны ў цэлым.
- Мы з вамі ведаем, чаго мы хочам і што не павінны страціць. Гэта найперш мір, парадак, упэўненасць у заўтрашнім дні. Лічу, што апошнія гады развіцця нашай краіны гавораць аб тым, што мы на правільным шляху.
Такія сустрэчы адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні сувязей паміж дэпутатамі і насельніцтвам, а таксама садзейнічаюць больш эфектыўнаму вырашэнню праблем і задач, якія стаяць перад рэгіёнам.