Сустрэча намесніка старшыні Віцебскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" з працоўным калектывам
06.06.2024
98
Сустрэча намесніка старшыні Віцебскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" з працоўным калектывам
6 чэрвеня 2024 года адбылася сустрэча старшыні Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, намесніка старшыні Віцебскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Ягорава Генадзя Міхайлавіча з працоўным калектывам ААТ "Даламіт".
Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, падчас якой Генадзь Міхайлавіч расказаў аб мэтах і задачах, аб асноўных аспектах дзейнасці арганізацыі, такіх як: захаванне цэласнасці і адзінства беларускага народа, рэалізацыя сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, развіццё адукацыі і навукі.
- Вельмі важна, каб у працоўных калектывах працавалі не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і неабыякавыя да грамадскага жыцця людзі, якія рэалізуюць свой патэнцыял у тых ці іншых грамадскіх аб'яднаннях, якія падтрымліваюць дзяржаўны курс, у тым ліку ў шэрагах РГА "Белая Русь", – адзначыў Генадзь Міхайлавіч.
На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Карлаў Віктар Іванавіч, які выказаў задавальненне тым, што сустрэчы з працоўнымі калектывамі ў рамках такіх дыялогавых пляцовак выклікае ў людзей непадробную цікавасць.