У рамках святкавання Дня народнага адзінства старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін узнагародзіў Ганаровымі граматамі і падзякамі за добрасумленную і плённую працу прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці паўночнага рэгіёна.
– У гэты знакавы дзень мы сабраліся сказаць "дзякуй" ад імя ўсіх жыхароў і гасцей вобласці кожнаму з вас, хто заклаў сваю цаглінку ў сцяну славы нашага рэгіёна. Сёння, у няпросты час, нам важна быць разам, падтрымліваць і абараняць адзін аднаго, прыкрываць адзін аднаму спіну. Разам, згуртавана, мы зможам усё!
Прадпрыемства ААТ "Даламіт" у асобе генеральнага дырэктара Сяргея Мікалаевіча таксама ўдастоена падзякі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Субоціна.
ААТ "Даламіт" - мы працуем, каб уносіць свой уклад у развіццё рэгіёнаў і краіны ў цэлым!