Навіны
Урачыстае адкрыццё плошчы Герба і Флага
12.05.2025 183

Урачыстае адкрыццё плошчы Герба і Флага

11 мая ў Дзень дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, у Віцебску адбылося афіцыйнае адкрыццё самай патрыятычнай лакацыі абласнога цэнтра - плошчы Герба і Флага.

Урачыстае мерапрыемства аб'яднала жыхароў горада, прадстаўнікоў улады, гасцей са Смаленскай вобласці, а таксама калектывы прадпрыемстваў рэгіёну, сярод якіх былі і работнікі ААТ "Даламіт".

Падчас цырымоніі адкрыцця да шматлікай аўдыторыі звярнуўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Субоцін:
- 30 гадоў таму адбыўся рэферэндум, на якім пераважная большасць беларусаў прагаласавалі за нашы дзяржаўныя сімвалы. І зараз людзі галасуюць за свой гістарычны лёс, за гістарычную памяць, гістарычную пераемнасць. Менавіта з гэтымі сімваламі наш народ дабіўся сусветнага прызнання і таго ўзроўню развіцця, які мы сёння маем.

Плошча Сцяга і Герба абяцае стаць адным з ключавых месц прыцягнення ў горадзе, дзе будуць праходзіць важныя мерапрыемствы і святы.

Возврат к списку