Удзельнікаў вучэбных збораў тэрытарыяльных войскаў вобласці ўрачыста праводзілі ў Віцебску. Звяртаючыся да прысутных, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін адзначыў, што падобныя зборы праводзяцца штогод, аднак у гэты раз яны прайшлі больш маштабна, са мноствам новаўвядзенняў. - Вы вытрымалі гэты экзамен з поспехам. Адны ўспомнілі забытыя навыкі, іншыя навучыліся чаму-то новаму. Самае галоўнае, што вы даказалі сабе і іншым, што можаце хутка рэагаваць і якасна выконваць любыя пастаўленыя задачы. А таксама паказалі выдатны вынік узаемадзеяння і зладжанай работы паміж структурамі, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін. Лепшым ваеннаабавязаным прысвоілі новыя воінскія званні, уручылі ўзнагароды і падарункі. Сярод узнагароджаных начальнік аддзела АСК ТП ААТ "Даламіт" Міхальчанка Дзмітрый.