Урачысты мітынг "Паклонімся вялікім тым гадам", прысвечаны 79-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў 9 мая ля помніка Невядомаму салдату ў мікрараёне Руба.
Памяць пра вайну — гэта перш за ўсё — памяць пра людзей. Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, нямала яркіх і важных падзей адбудзецца ў жыцці кожнага з нас, але легендарны подзвіг — Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — назаўжды застанецца ў нашай памяці.
У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва і калектыў ААТ "Даламіт", навучэнцы і педагогі ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М. Я. Чуманіхінай", прадстаўнікі Палаца культуры "Руба", настаяцель Свята-Панцеляімонава храма, удзельнікі акцыі "Беларусь памятае", жыхары мікрараёна. Усе прыйшлі, каб ушанаваць памяць тых, хто абараняў нашу Радзіму ў цяжкія часы, хто выратаваў свет ад фашызму.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто аддаў сваё жыццё за жыцці мірных грамадзян, за інтарэсы нашай Радзімы, за мірнае неба над галавой і ўсклалі кветкі і вянкі да помніка.
Працягнулася святочнае мерапрыемства канцэртам "Дзевяць дзён Вялікага мая" ў Палацы культуры "Руба" і лёгкаатлетычным прабегам.