Цырымонія занясення на раённую Дошку гонару
22.04.2024 16

Цырымонія занясення на раённую Дошку гонару

19.04.2024 у Чыгуначным раёне г. Віцебска ў ДУА "Гімназія №2 г.Віцебска" адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія занясення на раённую Дошку гонару.

У цырымоніі прынялі ўдзел ганаровыя госці: Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч - кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска; Глушын Віктар Валер'евіч - намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама; Іванова Вольга Вячаславаўна - старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў; кіраўніцтва адміністрацыі, кіраўнікі арганізацый і прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый раёна.

У святочнай атмасферы, працягваючы добрыя традыцыі, былі падведзены вынікі работы за 2023 год і адзначаны лепшыя работнікі і калектывы Чыгуначнага раёна г.Віцебска, якія заслужылі ўзнагароды добрасумленнай працай і дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці. 

Сярод працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў па выніках працы за 2023 год пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымаў галоўны механік ААТ "Даламіт" Кобелеў Дзмітрый Мікалаевіч.

Шчыра віншуем Дзмітрыя Мікалаевіча і жадаем далейшых поспехаў і працвітання ў стваральнай працы на карысць нашага прадпрыемства!

Возврат к списку