18 ліпеня адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія занясення на раённую Дошку гонару.
У цырымоніі прынялі ўдзел ганаровыя госці: Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч - кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска; Глушын Віктар Валер'евіч - намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама; кіраўніцтва адміністрацыі, кіраўнікі арганізацый і прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый раёна.
У святочнай атмасферы, працягваючы добрыя традыцыі, былі падведзены вынікі работы за 2024 год і адзначаны лепшыя работнікі і калектывы Чыгуначнага раёна г.Віцебска, якія заслужылі ўзнагароды добрасумленнай працай і дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці.
Сярод працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку гонару атрымаў начальнік цэха №7 ААТ "Даламіт" Кудрашоў Дзмітрый Іванавіч.
Шчыра віншуем Дзмітрыя Іванавіча і жадаем далейшых поспехаў і працвітання ў стваральнай працы на карысць нашага прадпрыемства!