Дзень пажылых людзей-гэта свята шчырай удзячнасці старэйшаму пакаленню, клопату пра людзей, якія аддавалі свае сілы і працу для нашай будучыні. Для ўсіх гэта асаблівы дзень, у ім закладзены цяпло і сардэчнасць, павага і любоў. Гэтае свята-сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў, бо старэйшае пакаленне-гэта апора і веды закладзеныя імі, тая аснова, якая дазваляе нам рухацца наперад.
Па шматгадовай традыцыі ў гэты святочны дзень ветэранам ААТ "Даламіт" аказваюць знакі ўвагі і выказваюць сваю ўдзячнасць. У музеі прадпрыемства ў цёплай і сяброўскай атмасферы прайшла сустрэча з былымі работнікамі прадпрыемства, дзе яны змаглі пагутарыць і падзяліцца ўспамінамі аб сваіх былых працоўных буднях.
Шмат цёплых слоў падзякі прагучала ў гэты дзень у адрас ветэранаў ААТ "Даламіт", якія сваёй шматгадовай працай ўнеслі вялікі ўклад у развіццё прадпрыемства, заклалі лепшыя традыцыі, выхавалі дастойную змену рабочых і спецыялістаў.
Усім ветэранам, якія пайшлі на заслужаны адпачынак з прадпрыемства, аб'яўлена падзяка і аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога.