Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выбар лагатыпа адбываўся ў рамках конкурсу, абвешчанага ведамствам. У выніку пераможцам стаў лагатып за аўтарствам Максіма Шніпа і Крысціны Пачобут.
На эмблеме намаляваны манумент перамогі і зорка з чырвонай і зялёнай стужкі, залатымі літарамі ўпісаны: «80 гадоў Перамогі» і гады «1945-2025».