Асноўны Закон краіны заклаў трывалы падмурак нашай дзяржаўнасці. Менавіта Канстытуцыя з'яўляецца гарантам міру, бяспекі і стабільнасці, ствараючы ўмовы для дастойнага жыцця і стваральнай працы кожнага грамадзяніна.
Абапіраючыся на закладзеныя ў ёй прынцыпы, мы ўпэўнена рухаемся наперад. ААТ "Даламіт" валодае неабходнымі рэсурсамі і патэнцыялам для далейшага росту. Упэўнены, што зладжаная камандная работа, прафесіяналізм і адказны падыход да справы дазволяць выканаць усе задачы, якія стаяць перад намі, і рэалізаваць намечаныя планы.
Захоўваючы вернасць нацыянальным каштоўнасцям і прымнажаючы традыцыі, закладзеныя ў Канстытуцыі, мы забяспечым дабрабыт і працвітанне нашай роднай Беларусі.
Ад усёй душы жадаю Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, міру і дабра. Няхай у кожным доме пануе згода!
Сяргей Саглаеў, генеральны дырэктар ААТ "Даламіт", дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў.