Напярэдадні 40-й гадавіны з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС у ААТ “Даламіт” для калектыву арганізаваны прагляд дакументальнай стужкі “Чарнобыль. Жывая зямля».
Карціна рэжысёра Марыны Данекінай - не проста хроніка аварыі, а аповяд пра шматгадовую працу па аднаўленні пацярпелых тэрыторый. У фільме пераплятаюцца ўнікальныя архіўныя кадры і сучасныя здымкі, а за кадрам гучаць жывыя гісторыі тых, хто ўдзельнічаў у адраджэнні земляў.
Дзякуючы іх намаганням да жыцця вярнуліся цэлыя раёны. Кошт гэтага подзвігу вядома кожнаму.