Навіны
У ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
19.03.2026 14

У ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны дзень інфармавання.

19 сакавіка ў ААТ "Даламіт" адбылася сустрэча, прысвечаная актуальнай тэме "Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры".

Перад калектывам прадпрыемства выступілі намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктар Глушын і генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" Сяргей Соглаеў.

Спікеры падрабязна асвятлілі вектары развіцця Віцебшчыны, абмеркавалі эканамічныя паказчыкі і планы па ўдасканаленні сацыяльнай сферы рэгіёна. Асобна Сяргей Соглаеў спыніўся на выніках дзейнасці прадпрыемства за мінулы перыяд і даляглядах развіцця. Ён падрабязна расказаў калектыву аб выкананні вытворчых паказчыкаў, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і планах па далейшаму ўмацаванню пазіцый ААТ "Даламіт" на рынку.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства Віктар Глушын правёў нефармальную размову з маладымі спецыялістамі прадпрыемства. Намеснік старшыні гарвыканкама адказаў на пытанні моладзі, падкрэсліўшы, што меркаванне і ініцыятывы маладога пакалення адыгрываюць важную ролю ў развіцці Віцебска.

Возврат к списку