У ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Тэма сустрэчы: "Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах".
Перад працоўным калектывам выступілі намеснік генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна і начальнік службы аховы Булыня Сяргей Аляксандравіч.
Выступоўцы акцэнтавалі ўвагу работнікаў на сучасных выкліках у сферы інфармацыйнай бяспекі, пытаннях абароны ад кіберпагроз і неабходнасці захавання правілаў бяспекі на вадзе, у лесе, а таксама правілаў дарожнага руху.
"Наша бяспека і бяспека нашых дзяцей - гэта асабістая адказнасць кожнага з нас", - падкрэсліла Марчанка А.У.